Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску дамовіліся пра вызваленьне 20 палонных


Ранейшы абмен палоннымі
Ранейшы абмен палоннымі

Падчас сёньняшняй сустрэчы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на Данбасе дасягнута дамоўленасць аб вызваленьні шэрагу палонных з абодвух бакоў.

Пра гэта паведаміла агенцтва БелаПАН са спасылкай на прадстаўніка АБСЭ Марціна Сайдзіка.

Паводле яго, абмен адбудзецца 29 кастрычніка. Будуць вызваленыя 11 прадстаўнікоў Украіны і 9 — «шэрагу раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей».

«Для гэтых людзей і іх сем’яў пачнецца новае жыцьцё, — сказаў дыплямат. — Але ўсё яшчэ шмат затрыманых застаецца з абодвух бакоў». Прадстаўнік АБСЭ настойліва заклікаў усе бакі «знайсьці шляхі вызваленьня закладнікаў і незаконна ўтрыманых асоб».

Ён нагадаў, што дамоўленасьць аб вызваленьні палонных згадвалася яшчэ ў лютаўскіх мірных пагадненьнях па Данбасе.

Як паведамлялася раней, заплянаваны на 16 кастрычніка абмен палоннымі быў сарваны. Кіеў абвінаваціў у гэтым сэпаратыстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG