Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вене абмеркавалі сытуацыю ў Сырыі


Джон Кэры і Сяргей Лаўроў у Вене
Джон Кэры і Сяргей Лаўроў у Вене

У сталіцы Аўстрыі адбыліся кансультацыі кіраўнікоў дыпляматычных ведамстваў ЗША, Расеі, Турэччыны і Саудаўскай Арабіі ў справе Сырыі.

На пачатку дня міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў і дзяржсакратар ЗША Джон Кэры правялі двухбаковую сустрэчу, каб абмеркаваць крызіс у Сырыі.

Сустрэча прайшла пасьля таго, як прэзыдэнт Сырыі Башар Асад зрабіў нечаканы візыт у Маскву 20 кастрычніка. Вашынгтон выказаў незадаволенасьць тым, як прымалі Асада ў расейскай сталіцы.

Гэта быў першы замежны візыт Асада ад самага пачатку сірыйскага крызісу ў 2011 годзе. Візыт адбыўся праз тры тыдні пасьля таго, як Расея пачала кампанію паветраных удараў па ісламісцкіх баевіках і паўстанцах у Сырыі, што ўмацавала пазыцыі Асада.

Вашынгтон і ягоныя хаўрусьнікі скрытыкавалі Расею за ўдары па суперніках Асада, некаторыя зь якіх падтрымліваюцца Захадам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG