Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Беларусь правядуць сумесныя стратэгічныя вучэньні «Захад-2017»


Аляксандар Лукашэнка з сынам, Уладзімер Пуцін і Сяргей Шайгу назіраюць за вучэньнямі ў 2013 годзе
Аляксандар Лукашэнка з сынам, Уладзімер Пуцін і Сяргей Шайгу назіраюць за вучэньнямі ў 2013 годзе

Вучэньні пройдуць на палігонах Беларусі і Расеі.

Пра гэта паведаміў у Маскве расейскі міністар абароны Сяргей Шайгу пасьля сумеснай калегіі міністэрстваў абароны дзьвюх краін.

Абодва бакі прааналізавалі вынікі вучэньняў «Шчыт Саюзу-2015», якія будуць улічаныя пры правядзеньні праз два гады вучэньняў «Захад-2017».

Паводле камандуючага войскамі Заходняй ваеннай акругі Расеі Анатоля Сідарава, акрамя ўдасканаленьня падрыхтоўкі арганізацыі ваеннага кіраваньня і войскаў, вучэньні «Захад-2017» будуць накіраваныя на шэраг практычных мэтаў. У іх ліку — удасканаленьне сыстэмы кіраваньня Рэгіянальнай групоўкай войскаў, удасканаленьне аб’яднаных сыстэмаў выведкі, радыёэлектроннай барацьбы, матэрыяльна-тэхнічнага і іншых відаў забесьпячэньня. Акрамя таго, адной з мэтаў вучэньняў стане павышэньне эфэктыўнасьці ўзаемадзеяньня ў Адзінай рэгіянальнай сыстэме супрацьпаветранай абароны, паведамляе БелТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG