Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 кастрычніка: Сусьветны дзень статыстыкі, гадавіна гібелі Міхася Чарота і Веранікі Чаркасавай


Вераніка Чаркасава
Вераніка Чаркасава

Афіша:

Сусьветны дзень статыстыкі, адзначаецца раз на пяць гадоў паводле рашэньня статыстычнай камісіі ААН з 2010 году

У Беларусі сёньня адбудзецца сустрэча трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на паўднёвым усходзе Ўкраіны.

Менск, прэсавы цэнтар газэты "Камсамольская праўда ў Беларусі «(вул Платонава, 1 Б, 1-й пад’езд, 4-й паверх, каб 409 ), круглы стол на тэму «Сытуацыя з уцекачамі ў Беларусі». Удзельнічаюць: начальнік дэпартамэнта па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун, дэкан факультэту міжнародных адносінаў БДУ Віктар Шадурскі; прадстаўнік упраўленьня Вярхоўнага камісара ААН па справах уцекачоў Жан Іў Бушардзі. Пачатак у 11.30.

Міністар эканомікі Латвіі Дана Рэйзніецэ-Озала наведае Беларусь. У гатэлі «Вікторыя» (пр-т Пераможцаў, 59а, канфэрэнц-цэнтар, 1-й паверх) адбудзецца адкрыцьцё дзён Латвіі ў Беларусі, у 9.30 пачатак прэсавай канфэрэнцыі міністра эканомікі Латвіі.

Менск, з 20 кастрычніка па 5 лістапада, Палац мастацтваў, выстава-продаж карцінаў сучасных беларускіх мастакоў «Восеньскі салён з Белгазпрамбанкам».

У гісторыі:

1506 — на княжаньне ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім абраны Жыгімонт І Стары

1655 — была заключаная Кейданаўская вунія паміж ВКЛ і Швэцыяй, ініцыятарам якой была група паноў і шляхты з Жамойці.

1920 — на беларускай канфэрэнцыі ў Рызе пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага створаны блёк беларускіх партыяў для барацьбы супраць Савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь.

1929 — ЦК ВКП(б) абвясьціў курс на суцэльную калектывізацыю сельскай гаспадаркі.

1945 — у Менску адкрыўся Літаратурны музэй Янкі Купалы.

1947 — адкрыўся Гарадзенскі абласны драматычны тэатар.

1953 — у ЗША выйшла ў сьвет антыўтопія Рэя Брэдбэры «451 градус па Фарэнгайту».

1973 — каралева Вялікай Брытаніі Лізавета II адкрыла будынак Сыднэйскай опэры, прызнанай адным з самых прыгожых будынкаў у сьвеце.

У гэты дзень нарадзіліся:

1677 — Станіслаў Ляшчынскі, вялікі князь літоўскі, кароль Рэчы Паспалітай.

1733 — Адам Станіслаў Нарушэвіч, польскі гісторык, паэт, перакладчык. Выкладаў у Віленскай акадэміі, Варшаўскім езуіцкім калегіюме, рыцарскай школе ў Варшаве. З 1781 году — пісар вялікі ВКЛ і сакратар Сталай Рады.

1854 — Арцюр Рэмбо, францускі паэт, адзін з заснавальнікаў сымбалізму.

1885 — Алесь Бурбіс, дзяяч нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, удзельнік рэвалюцыі 1905 г. Адзін з заснавальнікаў беларускага прафэсійнага тэатра.

У гэты дзень памерлі:

1906 — Канстанцін Быліч, беларускі актор.

1937 — Міхась Чарот, беларускі пісьменьнік, паэт. Рэпрэсаваны, асуджаны да вышэйшай меры пакараньня. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

1942 — Флярыян Ждановіч, беларускі актор і рэжысэр.

1953 — Яўген Хлябцэвіч, бібліятэказнаўца, літаратуразнаўца, публіцыст, пэдагог.

2004 — забітая Вераніка Чаркасава, беларуская незалежная журналістка.

2011 — Муамар Кадафі, лібійскі дыктатар, забіты.

Цытата:

— Я не люблю рабіць людзям балюча.
— Дык не рабі. А калі ўжо робіш, то рабі гэта спакойна, не абражаючы потым сваіх ахвяраў пачуцьцём віны.

Арцюр Рэмбо

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG