Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск выдаў Маскве падазраванага ў растраце на касмадроме «Ўсходні»


Будаўніцтва касмадрому "Ўсходні", Прыамур'е
Будаўніцтва касмадрому "Ўсходні", Прыамур'е

Беларусь экстрадавала ў Расею дырэктара фірмы, які абвінавачваецца ў растраце пры будаўніцтве касмадрому «Ўсходні», паведамляе Бі-Бі-Сі.

Бізнэсовец быў затрыманы ў Менску 1 чэрвеня на запыт расейскага боку. У Расеі супраць яго распачатая крымінальная справа паводле артыкулу «прысваеньне або растрата ў асабліва буйным памеры».

Як заяўляла МУС Беларусі, на думку сьледзтва, фірма затрыманага была адным з падрадчыкаў на будаўніцтве касмадрому ў Амурскай вобласьці, «атрымала перадаплату на суму каля 4 млн рублёў (^$ 65,6 тыс.), якая была выдаткаваная на фінансава-гаспадарчую дзейнасьць, не зьвязаную з будаўніцтвам аб’екту».

Паводле паведамленьняў прэсы, арышт бізнэсоўца ў Менску прыцягнуў увагу тым, што ён езьдзіў на аўтамабілі «мэрсэдэс», цалкам пакрытым стразамі «Свароўскі» (машына належала яго знаёмаму).

Касмадром «Усходні» ў Прыамур’і павінен стаць асноўнай стартавай пляцоўкай для запускаў расейскіх касьмічных ракет. Яго будаўніцтва суправаджалася шэрагам скандалаў, зьвязаных зь нявыплатай зарплаты рабочым. Яны некалькі разоў абвяшчалі галадоўку на знак пратэсту супраць дзеяньняў працадаўцаў, а таксама зьвярталіся да прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Генпадрадчык будаўніцтва таксама скардзіўся на нясплочаны Раскосмасам доўг памерам 20 млрд рублёў.

Завяршыць будаўніцтва плянавалася да 30 лістапада сёлета, аднак пасьля візыту Пуціна на будпляцоўку дату першых магчымых запускаў перанесьлі на вясну 2016 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG