Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто каго падслухоўвае?


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:40:58 0:00

Камітэт дзяржаўнай бясьпекі заявіў пра выкрыцьцё групоўкі, якая цягам 3 гадоў нібыта займалася праслухоўваньнем 2 тысяч "прадстаўнікоў улады, бізнэсоўцаў і журналістаў". Былы кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў кажа, што гэта можа быць «разборкай ўнутры ўладных кланаў». Афіцыйна ўступіла ў сілу рашэньне Эўразьвязу, якое прыпыняе на чатыры месяцы санкцыі ў дачыненьні да беларускіх дзяржаўных службоўцаў, бізнэсоўцаў і кампаній. У Беларусі распачаўся праект «Open tenders», (Адкрытыя тэндэры), які мае зрабіць празрыстай працэдуру дзяржаўных закупак. Былы міністар замежных спраў Беларусі Пятро Краўчанка прэзэнтаваў невядомыя раней дакумэнты прадстаўнікоў роду Агінскіх, уключна зь лістамі кампазытара, паўстанца i дыплямата Міхала Клеафаса Агінскага. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG