Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жывая Свабода: Санкцыі падвесілі


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:40:59 0:00

Эўразьвяз прыняў рашэньне прыпыніць на чатыры месяцы санкцыі ў датычнасьці да беларускіх дзяржаўных службоўцаў, бізнэсоўцаў і кампаній. Рашэньне набудзе моц пасьля публікацыі ў афіцыйным выданьні Эўразьвязу, што мае адбыцца 30 кастрычніка. У ноч з 29-га на 30-га кастрычніка 1937 году сталінскія карнікі расстралялі ў Менску дзясяткі беларускіх пісьменьнікаў. Былы палітвязень Мікалай Статкевіч заклікаў правесьці сёньня ўвечары мэмарыяльную акцыю каля будынкаў КДБ і МУС на праспэкце Незалежнасьці. Палітык прапанаваў «са сьвечкамі ў руках стварыць ланцуг памяці ахвяр сталінізму і нагадаць нашчадкам іх катаў аб адказнасьці за злачынствы». У Курапатах пад Менскам, на месцы масавых расстрэлаў, адбываецца мітынг памяці і супольная малітва. У Магілёве ўпершыню за шмат гадоў паказалі беларускамоўную опэру. Спэктакль «Сівая легенда» паводле аднайменнай аповесьці Ўладзімера Караткевіча ў абласны цэнтар прывёз Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балету Беларусі.

XS
SM
MD
LG