Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы не дазволілі пашырыць карыстаньне беларускай мовай


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:40:58 0:00

Цэнтральны раённы суд Менска аштрафаваў старшыню АГП Анатоля Лябедзьку на 9 мільёнаў рублёў за удзел ў Шэсьці нацыянальнага сьцягу, якое прайшло ў Менску 10 кастрычніка. Судзіла палітыка судзьдзя Вікторыя Шабуня, якая знаходзіцца ў сьпісе неўязных у Эўразьвяз за ўдзел у перасьледзе палітычных актывістаў. Суд у Баранавічах прысудзіў Рыгору Грыку штраф памерам 30 базавых велічыняў або пяць мільёнаў чатырыста тысяч рублёў. Рыгор Грык прыйшоў на працу ў арыштанцкай робе. Пазьней яго абвінавацілі ў лаянцы на працоўным месцы Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда наклаў вэта на абноўлены закон «Аб нацыянальных і этнічных меншасьцях і рэгіянальнай мове», чым не дазволіў пашырыць выкарыстаньне моваў этнічных мяншыняў. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG