Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз можа ўвесьці новыя санкцыі супраць Расеі за Сырыю


Расейскі самалёт Су-24 вылятае з базы ў сырыйскай Латакіі
Расейскі самалёт Су-24 вылятае з базы ў сырыйскай Латакіі

Гэты сцэнар магчымы, калі ў Эўропе палічаць, што дзеяньні расейскіх вайскоўцаў «не адпавядаюць задачам барацьбы з тэрарызмам» ці накіраваныя ня толькі супраць «Ісламскай дзяржавы».

Пра тое, што Эўрапейскі Зьвяз не выключае увядзеньня новых санкцый у дачыненьні да Расеі ў сувязі зь яе дзеяньнямі ў Сырыі, паведаміла расейскае агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на высокапастаўленага эўрапейскага чыноўніка, які пажадаў захаваць ананімнасьць.

«Такое разьвіцьцё магчымае. Мы будзем сачыць за дзеяньнямі Расеі ў Сырыі. Аднак цяпер казаць аб такім сцэнары яшчэ рана», — цытуе Інтэрфакс.

Расійскія самалёты нанесьлі першыя ўдары ў Сырыі 30 верасьня. 7 кастрычніка Масква заявіла, што яе ваенныя караблі выпусьцілі ракеты па цэлях ў Сырыі з акваторыі Касьпійскага мора і яны прайшлі адлегласьць амаль 1500 кілямэтраў над Іранам і Іракам, каб дасягнуць сваіх пунктаў прызначэньня.

Заходнія краіны раскрытыкавалі расійскую апэрацыю ў Сырыі, заявіўшы, што яна была праведзеная без ўзгадненьня з міжнароднай кааліцыяй, якая выступае супраць групоўкі «Ісламская дзяржава». Прадстаўнікі Турцыі заявілі, што Расея робіць удары і па прадстаўніках апазыцыі, якія супрацьстаіць прэзыдэнту Сырыі Башару Асаду і не зьяўляюцца тэрарыстамі.

Запускі крылатых ракет, зробленыя Расеяй па цэлях у Сырыі, ажыцьцяўляліся без якіх-небудзь папярэдніх апавяшчэньняў, заявіў 8 кастрычніка міністар абароны ЗША Эштан Картэр. Кіраўнік Пэнтагону назваў гэта тэндэнцыяй да непрадказальных ваенных дзеяньняў, якія паставілі Злучаныя Штаты і іх саюзьнікаў на небясьпечную грань.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG