Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК ідзе на рэкорд: датэрмінова прагаласаваў ужо амаль кожны пяты выбарца


Як паведамляе Цэнтравыбаркам, за тры дні датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі на ўчасткі прыйшлі 18,69% выбарцаў.

Самая высокая яўка назіраецца ў Віцебскай вобласьці — 19,99%, самая нізкая — у Менску (17,03%), а таксама па-за межамі Беларусі — 15,04%.

Гэтыя паказчыкі значна вышэйшыя, чым падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбараў. У 2010 годзе за першыя тры дні датэрмінова прагаласавалі амаль 12% выбарцаў, у цэлым — 23,1%.

Датэрміновае галасаваньне працягнецца па 10 кастрычніка.

Тым часам праваабаронцы фіксуюць завышэньне дадзеных яўкі з боку выбарчых камісіяў, шматлікія выпадкі прымусу да ўдзелу ў галасаваньні і ўмяшаньне ў працу камісіяў. Паводле дадзеных кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары», розьніца ў яўцы паміж зьвесткамі ад назіральнікаў і афіцыйнымі лічбамі склала за першыя тры дні 7,13% (дадзеныя са 140 участкаў, дзе вядзецца назіраньне).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG