Міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў паведаміў, што кансультацыі па ўмовах разьмяшчэньня расейскай авіябазы завершаныя, канчатковае рашэньне — за Аляксандрам Лукашэнкам. Сам міністар лічыць, што няма сэнсу разьмяшчаць расейскую базу ў Беларусі. Тым часам суд Цэнтральнага раёну Менску аштрафаваў ужо дзесяцёх удзельнікаў вулічных акцый супраць расейскіх авіябазаў. Сёньня па тры з паловай мільёны штрафу атрымалі Аляксей Янукевіч і Юрась Губарэвч.