Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы: крэатыўныя і неталерантныя


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:40:59 0:00

Аляксандар Лукашэнка кажа пра неабходнасьць павысіць пэнсійны ўзрост. Некаторыя эканамісты папярэджваюць, што ў цяперашніх умовах гэта моцна павысіць сталае, гэтак званае структурнае беспрацоўе сярод старэйшых людзей. У Варшаўскім унівэрсытэце створаны Цэнтар беларускіх дасьледаваньняў. Яго кіраўніком абраны гарадзенскі гісторык Алесь Краўцэвіч. Плянуецца, што там будуць працаваць усе гарадзенскія выкладчыкі гісторыі, якія былі звольнены з унівэрсытэту імя Янкі Купалы паводле палітычных матываў. Беларусь абышла амаль ўсе краіны постсавецкай прасторы ў сусьветным рэйтынгу крэатыўнасьці. А вось у рэйтынгу талерантнасьці беларусы занялі толькі 97-е месца сярод 139 краінаў. У нашай праграме шмат музыкі і гутаркі з музыкамі гурту «Рахіс», які сёньня ў менскім Loft Café прэзэнтуе новы альбом «Паміж сонцам і хмарамі», а таксама з 16-гадовым рэпэрам з Жодзіна Германам Генрыхам, які запісаў першую песьню па-беларуску. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG