Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Расея пракансультуюцца па Сырыі


Джон Керы і Сяргей Лаўроў
Джон Керы і Сяргей Лаўроў

У бліжэйшым часе вайскоўцы ЗША і Расеі маюць правесьці кансультацыі, каб прадухіліць выпадковыя сутыкненьні ў Сырыі.

Дзяржсакратар ЗША Джон Керы і міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў зрабілі такую заяву позна ўвечары 30 верасьня пасьля перамоваў у кулюарах Генэральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Керы сказаў, што такія кансультацыі могуць адбыцца ўжо 1 кастрычніка.

Рызыка выпадковага сутыкненьня паміж расейскімі сіламі і кіраванай ЗША кааліцыяй у барацьбе з Ісламскай дзяржавай рэзка ўзрасла пасьля таго, як Расея нанесла свае першыя паветраныя ўдары ў Сырыі 30 верасьня.

Пасьля гэтай сустрэчы Керы выказаў занепакоенасьць, што Расея наносіць удары па памяркоўнай апазыцыі да прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, якую падтрымліваюць ЗША.

Тым часам расейскія СМІ паведамілі пра склад зьмешанай расейскай авіягрупы каля гораду Латакія ў Сырыі. Як паведамляе «Коммерсантъ» са спасылкай на крыніцу ў органах апэратыўнага вайсковага кіраваньня, у склад групы ўваходзяць бамбавікі Су-24 М і Су-34, штурмавікі Су-25 СМ і зьнішчальнікі Су-30 СМ, а таксама ўдарныя верталёты Мі-24 і шматмэтавыя верталёты Мі-8. Агульную колькасьць вайскоўцаў, якія былі задзейнічаныя ў апэрацыі, у Міністэрстве абароны Расеі не раскрываюць. У ведамстве падкрэсьліваюць, што салдаты тэрміновай службы «ні ў якіх дзеяньнях за мяжой» удзелу не бяруць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG