Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія СМІ: «ДНР» абвясьціла аб заканчэньні вайны на Данбасе


Дзяніс Пушылін
Дзяніс Пушылін

Паўнамоцны прадстаўнік самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» на перамовах у Менску Дзяніс Пушылін заявіў, што падпісаньне дамовы аб адводзе тэхнікі ў Данбасе калібрам менш за 100 мілімэтраў азначае спыненьне вайны. Пра гэта 30 верасьня паведамляе РІА Навіны.

«Адбылося пасяджэньне кантактнай групы і двух падгруп. Падгрупа па бясьпецы атрымала вымучаны дакумэнт. Учора ён быў падпісаны прадстаўнікамі Расеі, АБСЭ, Украіны. Паўгадзіны таму падпісаў (кіраўнік „ДНР“) Аляксандар Захарчанка. Пасьля гэтага дакумэнт уступае ў сілу, і гэта можа, на маю думку, сьведчыць аб заканчэньні вайны», паведамляе тэлеканал Дождь.

Ён выказаў надзею, што «усе лякальныя сутыкненьні са стралковай зброяй будуць хутка лякалізаваныя і спыненыя».

Украінскі бок падобных заяваў у сераду не рабіў. Падпісаньне пагадненьня ў Кіеве пакуль не камэнтавалі.

Трохбаковая кантактная група па Ўкраіне падпісала пагадненьне аб адводзе гармат калібрам менш за 100 мілімэтраў ад лініі судакрананьня бакоў збройнага канфлікту напярэдадні.

Узброены канфлікт на ўсходзе Ўкраіны распачаўся ў красавіку 2014 года. Украіна, ЗША, НАТА і Эўразвяз абвінавачваюць Расею ва ўмяшаньні ў канфлікт, у прыватнасьці, у выкарыстаньні рэгулярных войскаў, фінансавай падтрымцы сэпаратыстаў і пастаўках зброі. Масква адхіляе гэтыя абвінавачваньні, заяўляючы, што не зьяўляецца бокам супрацьстаяньня, а з расейцаў у канфлікце прымаюць удзел толькі добраахвотнікі.

У пачатку верасьня 2014 г было заключана пагадненьне аб перамір’і, пасьля чаго інтэнсіўнасьць баявых дзеяньняў зьнізілася. Зь сярэдзіны студзеня 2015 года аднавіліся актыўныя баявыя дзеяньні. На менскіх перамовах у лютым быў узгоднены новы комплекс захадаў па выкананьні верасьнёўскага пагадненьня. У апошнія месяцы бакі адзначалі зьніжэньне колькасьці абстрэлаў, якія да восені практычна спыніліся.

Напярэдадні прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што ў выніку ўзброенага канфлікту на Данбасе загінулі восем тысяч чалавек, у тым ліку шэсьць тысяч цывільных асобаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG