Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ракаў, кантрабанда і галакост


Ракаў. Фота 1936 году.
Ракаў. Фота 1936 году.

Мне не падабаецца, калі родны мне Ракаў з замілаваньнем называюць сталіцай кантрабандыстаў, расказваюць, як шмат тут было да вайны бардэляў, кнайпаў, як лёгка набываліся наркотыкі.

Гэта не падстава для гонару. Гэта была бяда.

Такое жыцьцё 20-х гадоў выгадавала адпаведную моладзь: што пасееш, тое і пажнеш.

...Сёньня на месцы былой ракаўскай сынагогі стаіць помнік габрэям, якіх спалілі тут у вайну. Згарэла тысяча чалавек.

Сынагогу спалілі свае, ракаўцы, мясцовая паліцыя. Яны ж расстралялі людзей і спалілі родную вёску маёй бабулі — пад Ракавам.

Лепш бы ў даваенным Ракаве было больш малітоўных дамоў і касьцёлаў, чым кнайпаў і бардэляў.

Аляксей Шэін

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG