Ці умацаваў Лукашэнка праз выбары сваю легітымнасьць? Якая плынь апазыцыі мела рацыю – прыхільнікі ўдзелу ў выбарах ці ігнору? Што застанецца ад сёлетніх выбараў? Гэтыя пытаньні ўначы 11 кастрычніка абмяркоўвалі ў Праскім акцэнце палітоляг Юры Чавусаў і рэдактар часопісу АРХЭ Валер Булгакаў.