Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад не павінен пазьбегнуць судовага перасьледу, нават калі зможа «прыняць удзел у пераходным палітычным працэсе» ў сваёй краіне.
З такім сьцьвярджэньнем па прыбыцьці ў Нью-Ёрк для ўдзелу ў сэсіі Генасамблеі ААН выступіў прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран, піша ТАСС.
«Асад ня можа быць часткай доўгачасовага палітычнага рашэньня ў Сырыі, — сказаў Кэмэран. — Яму няма ролі ў будучыні краіны, і тут наша пазыцыя не зьмянілася».
«Людзі, якія парушаюць міжнародныя законы, павінны мець справу зь міжнародным судом», — сьцьвярджаў брытанскі прэм’ер.