Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Паводле Мінабароны РФ, расейскія вайскоўцы ня ўдзельнічаюць у баях у Сырыі


Вайсковая база ў Латакіі.
Вайсковая база ў Латакіі.

Міністэрства абароны Расеі растлумачыла мэты знаходжаньня расейскіх вайскоўцаў у Сырыі.

Як паведамляе агенцтва РБК са спасылкай на крыніцу ў Мінабароны, адпаведная інфармацыя зьмяшчаецца ў адказе расейскага вайсковага ведамства на запыт дэпутата Дзяржаўнай Думы Дзьмітрыя Гудкова.

Сам Гудкоў пацьвердзіў факт атрымання адказу ад міністэрства абароны, аднак адмовіўся агучыць яго, спаслаўшыся на тое, што дакумэнт пазначаны грыфам «для службовага карыстаньня» і не падлягае публікацыі.

Згаданая крыніца паведаміла, што Мінабароны пацьвердзіла прысутнасьць расейскіх вайскоўцаў у Сырыі, але падкрэсьліла, што ў баявых дзеяньнях яны ня ўдзельнічаюць.

Паводле крыніцы, у адказе Мінабароны гаворыцца, што расейскія вайскоўцы прысутнічаюць у Сырыі ў адпаведнасьці з дамовай і кантрактамі, заключанымі з Дамаскам: яны забясьпечваюць працу пункту матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэння ў порце Тартус, суправаджаюць пастаўкі прадукцыі вайсковага прызначэння і кантралююць мэтавае выкарыстаньне пастаўленага ўзбраеньня. У адказе Мінабароны таксама падкрэсьліваецца, што ніякіх міжнародных абмежаваньняў для вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва з Дамаскам няма.

Раней стала вядома, што колькасць расейскіх вайскоўцаў на базе ў Тартусе ў верасьні вырасла да 1700 чалавек.

Пра гэта піша «Нямецкая хваля».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG