Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два пытаньні, адзін адказ


Калі на плошчы ў цэнтры Менску нядаўна расьцягвалі дзяржаўны сьцяг для кнігі рэкордаў Гінэса, я спытаўся ў нейкіх падшыванцаў, гадоў дзевяці-дзесяці, што менавіта яны робяць. Я тады ня ведаў, што палотнішча разгортваюць ужо дзевяноста нейкі раз, возяць па ўсёй краіне як нятленныя мошчы і носяць на руках. Бээрэсэмаўцаў, відаць, не хапае, дык у дадатак да коратка стрыжаных байцоў, кадэтаў і іншых членаў прафсаюзаў на плошчу прывялі і школьнікаў.

Дзеці адказвалі, што вось, расьцягваюць свой сьцяг.

— Самы вялікі ў сьвеце! — сказаў адзін.

— Самы прыгожы! — сказала другая.

— А раней жа быў іншы сьцяг? — спытаўся я.

— Не, не! Ён заўсёды быў! Гэта наш старажытны сьцяг! А вы ня ведалі? Вы замежнік?

Мая маці ў сваім двары ў Берасьці, як і паўсюль, заўсёды гаварыла па-беларуску. Аднойчы яна частавала мясцовых дзяцей цукеркамі, і самы жвавы хлопчык пацікавіўся:

— А вы да нас зь Беларусі прыехалі?

Ня думаў, што адказ на гэтыя два пытаньні можа быць аднолькавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG