Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 верасьня: Выбарчы сход Статкевіча на плошчы Свабоды


Мікалай Статкевіч. Пікет у Менску 10 верасьня 2015 году

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Менск, у офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў палітычных і грамадзка-палітычных арганізацый, каб выпрацаваць агульную пазыцыю ў пытаньні разьмяшчэньня замежных ваенных базаў на тэрыторыі Беларусі. Пацьвердзілі ўдзел: Мікола Статкевіч, Анатоль Лябедзька, Уладзімер Някляеў. Пачатак у 11 гадзінаў.

Менск, былы палітвязень Мікалай Статкевіч запрашае грамадзянаў сабрацца на выбарчы сход, прысьвечаны абмеркаваньню вынікаў дзейнасьці Аляксандра Лукашэнкі. Аб’яву Статкевіч разьмясьціў у сацыяльных сетках. Сход ён мяркуе правесьці на плошчы Свабоды. Пачатак у 18 гадзінаў.

Менск, выніковая канфэрэнцыя па выніках рэалізацыі ў Беларусі двухгадовага праекту «Спрыяньне інтэграцыі асобаў, якія вызваліліся зь месцаў зьняволеньня, у Беларусі». Да ўдзелу ў канфэрэнцыі запрошаныя Андрэа Віктарын, кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі, Алена Купчына, намесьнік міністра замежных справаў Беларусі, прадстаўнікі хрысьціянскіх цэркваў Беларусі, МУС, міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Месца правядзеньня — гатэль «Краўн Плаза» (вул. Кірава 13, 6-ці паверх). Пачатак канфэрэнцыі ў 14 гадзінаў.

Менск, у Літаратурным музэі Максіма Багдановіча адбудзецца літаратурная вечарына «Штурмуйце будучыні аванпасты!», прысьвечаная 115-годзьдзю Уладзімера Дубоўкі, і адкрыцьцё выставы зборніка Максіма Багдановіча «Вянок» 1913 году. Сярод гасьцей — Віктар Жыбуль, Альгерд Бахарэвіч, Андрэй Хадановіч. Пачатак у 17 гадзінаў.

Менск, кнігарня «логвінаЎ», Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» і выдавецтва «Лімарыус» запрашаюць на прэзэнтацыю кнігі амэрыканскага дасьледчыка Янкі Запрудніка «Па гарачых сьлядах мінуўшчыны: Мае лісты 1952-1959». Пачатак у 18 гадзінаў.

Брусэль, экстранны саміт Эўразьвязу па пытаньні міграцыі

Масква, візыт прэзыдэнта Турэччыны Рэджепа Эрдагана ў Расею.

Кіеў, ва Украіне пачынаецца вылучэньне кандыдатаў на мясцовыя выбары.

У гісторыі:

1648 — пачалася бітва пад Піляўцамі між аб’яднанымі войскамі Багдана Хмяльніцкага і Крымскага ханства супраць войска Рэчы Паспалітай.

1793 — скончыўся Гарадзенскі сойм — апошні сойм Рэчы Паспалітай.

1846 — Адкрытая плянэта Нэптун

1943 — нацысты зьнішчылі Віленскае гета. Усяго за тры гады акупацыі ў Летуве было забіта 200 тысяч габрэяў. З гэтае нагоды ў краіне штогод адзначаецца Дзень памяці ахвяраў генацыду.

1989 — азэрбайджанская мова абвешчаная дзяржаўнай у Азэрбайджане.

У гэты дзень нарадзіліся:

63 да н. э. — Гай Юлі Цэзар Актавіян Аўгуст, рымскі імпэратар.

1901 — чэскі паэт Яраслаў Сэйфэрт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1984.

1908 — Мікалай Патолічаў, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі ў 1950-1956 гадах

1918 — Аркадзь Маўзон, беларускі драматург.

1924 — Артур Вольскі, беларускі паэт, актывіст дэмакратычнага руху, бацька музыкі Лявона Вольскага.

1936 — Сямён Шарэцкі, беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Вярхоўнага Савету ХІІІ скліканьня.

У гэты дзень памерлі:

1939 — Зыгмунд Фройд, аўстрыйскі псыхіятар, «бацька» псыхааналізу.

1973 — Пабла Нэруда, чылійскі паэт, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 1971 год.

Цытата:

Як вам здаецца, ці добра я згуляў камэдыю свайго жыцьця?

Словы Актавіяна Аўгуста, сказаныя сябрам перад сьмерцю

Глядзець камэнтары (3)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG