Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея не змагла запусьціць другога мабільнага апэратара ў Крыме: няма чым праслухоўваць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Праз санкцыі «Крымтелеком» ня здолеў закупіць абсталяваньне для праслухоўваньня.

Кампанія «Крымтелеком» ня здолела закупіць абсталяваньне для праслухоўваньня ў мабільных сетках, і таму не ўдалося запусьціць другога крымскага мабільнага апэратара, паведамляюць расейскія «Ведомости» са спасылкай на ліст кіраўніка анэксаванага Расеяй Крыму Сяргея Аксёнава да віцэ-прэм’ера Расеі Дзьмітрыя Казака.

На сёньня ў Крыме не працуюць украінскія мабільныя апэратары, не прыйшлі сюды і расейскія. Дзейнічае толькі зарэгістраваны ў расейскім Краснадары апэратар «К-телеком», які завалодаў частотамі ўкраінскага МТС. На базе «Крымтелекома», які належыць крымскаму ўраду, меркавалася запусьціць канкурэнта «К-телекома», выкарыстоўваючы абсталяваньне іншага ўкраінскага апэратара — «Київстар».

«Крымтелеком», як паведамляецца, паводле расейскіх законаў павінен быў усталяваць на сетцы сыстэму праслухоўваньня — так званую сыстэму апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў (COPM). Абсталяваньне дзеля гэтага выраблена кампаніяй Ericsson. Але адзіная кампанія, якая пастаўляе праграмнае забесьпячэньне COPM для абсталяваньня Ericsson — расейская «Малвин» — ня стала ўдзельнічаць у гэтым праекце. Афіцыйнай адмовы не было, але ў тэлефоннай размове прадстаўнікі кампаніі спаслаліся на санкцыі супраць расейскіх кампаніяў, якія працуюць у Крыме. Да таго ж усталяваць COPM немагчыма без удзелу Ericsson — замежнай кампаніі, якая падтрымлівае санкцыі. Дзяржаўны Цэнтральны навукова-дасьледчы інстытут сувязі таксама ня змог дапамагчы «Крымтелекому» ў пытаньні COPM.

Акрамя «К-телекома» і магчымага апэратара на базе «Крымтелекома» ў Крыме можа ўзьнікнуць яшчэ адзін апэратар: мясцовы ўрад канфіскаваў абсталяваньне і «Укртелекома». Запыт на ліцэнзію мабільнай сувязі падавала таксама крымская кампанія «Севтелеком».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG