Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Левая партыя «Сірыза» выйграла выбары ў Грэцыі


Алексіс Цыпрас прымае віншаваньні.
Алексіс Цыпрас прымае віншаваньні.

Партыя былога прэм’ер-міністра Грэцыі Алексіса Цыпраса перамагла на парлямэнцкіх выбарах, якія адбыліся 20 верасьня.

За яе прагаласавалі больш за 35% удзельнікаў выбараў — такія папярэднія вынікі апублікавала Міністэрства ўнутраных спраў Грэцыі.

Чакаецца, што «Сірыза» будзе мець 145 месцаў у парлямэнце, які складаецца з 300 дэпутатаў.

Галоўныя апаненты «Сірызы» з кансэрватыўнай партыі «Новая дэмакратыя» будуць мець 75 мандатаў.

Цыпрас абвясьціў, што сфармуе кааліцыю з правай партыяй «Незалежныя грэкі», якая ўжо была яго партнэрам па кааліцыі, перш чым ён пайшоў у адстаўку ў жніўні.

28 жніўня прэзідэнт Грэцыі падпісаў указ аб роспуску парлямэнту і правядзеньні датэрміновых выбараў. 20 жніўня лідэр левай партыі «Сірыза» Алексіс Цыпрас пакінуў пасаду прэм’ера, паколькі яго курс на ўвядзеньне захадаў жорсткай эканоміі, якіх патрабуюць крэдыторы Грэцыі ў абмен на падаўжэньне фінансавай дапамогі, выклікаў неадназначную рэакцыю ў грамадзтве, а таксама прывёў да расколу ў яго партыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG