Васіль Парфянкоў знаходзіцца у аддзеле таракальнай хірургіі (хірургіі органаў грудной клеткі).
Васіль кажа, што ў цэлым адчувае сябе някепска, але стан пагаршаецца ўначы. Пашкоджаныя мяккія тканкі, але артэрыі не закранутыя.
Пэрсанал ставіцца да параненых вельмі добра, часта прыходзяць валянтэры.
Мэдыкі пакуль не даюць дакладных прагнозаў, але звычайна пры такім раненьні ў стацыянары трэба знаходзіцца каля месяца.
Паводле словаў Васіля Парфянкова, зь пяцёх байцоу АТА, што трапілі пад абстрэл, усе засталіся жывыя, забітыя два сэпаратысты.
Embed
share
Embed
share
The code has been copied to your clipboard.
The URL has been copied to your clipboard
No media source currently available
Наўпроставы лінк
Беларус Васіль Парфянкоў, які ваюе ў складзе АУН (арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў), быў паранены 13 верасьня ў Пясках на Данбасе.