Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дарагі таварыш Сталін...» Пра што малдаване пісалі Сталіну?


«Дарагі таварыш Сталін...» Пра што малдаване пісалі Сталіну?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:13:20 0:00
Наўпроставы лінк

Падчас дэпартацый і голаду сотні малдаван малілі аб дапамозе «бацькі народаў». «Дарагі наш Сталін», «Усяміласьцівы», «Вялікі», «Дарагі наш бацька» — так яны называлі ў сваіх лістах правадыра, не падазраючы, што ён і быў крыніцай іх бедаў. 15-гадовая дзяўчынка прасіла Сталіна вызваліць яе ад голаду, зьбяднелую сям’ю ад высокіх падаткаў, якія яны павінны былі выплачваць дзяржаве. Іх прызналі кулакамі, а значыць — ворагамі народа. Праз шэсьць дзесяцігодзьдзяў Вольга Чыконі трымае ў руках копію свайго ліста да Сталіна. Яна прызнае, што зусім не разумела тады, як і мільёны людзей — ахвяраў савецкай прапаганды, што гэта быў неразумны і бессэнсоўны крок, які прыводзіў да яшчэ большых пакутаў. Гісторык Мар’яна Цэрану знайшла сотні падобных лістоў у Нацыянальным архіве. Пра што ж прасілі Сталіна людзі і што думаюць пра гэта сёньня яны і іх нашчадкі? Рэпартаж Любы Шаўчук.

XS
SM
MD
LG