Аляксей Марачкін: Мне кажуць – ты ходзіш па вастрыі нажа, але я не баюся
1 кастрычніка ў менскай Арт-Сядзібе распачнецца выстава-прэзэнтацыя “Ад Мірона да “крымнашыстаў” Аляксея Марачкіна. Ён адзін зь нямногіх беларускіх мастакоў, які стала працуе ў жанры палітычнай сатыры. Ці мае права творца кіравацца “праўдай нябеснай супраць праўды зямной”, выносячы свае прысуды?