Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК ня хоча даваць Караткевіч час Лукашэнкі


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:40:59 0:00

Кандыдатка на прэзыдэнта Беларусі Тацяна Караткевіч падала скаргу ў Цэнтральную выбарчую камісію на свайго суперніка па выбарчай гонцы – Аляксандра Лукашэнку. Яна патрабуе, каб Цэнтарвыбаркам вынес яму афіцыйнае папярэджаньне за злоўжываньне адміністратыўным рэсурсам. З-за гэтага 2 кастрычніка ЦВК правядзе незаплянаванае пасяджэньне. Тым часам у ЦВК адрэагавалі на просьбу Тацяны Караткевіч аддаць ёй нявыкарыстаны Аляксандрам Лукашэнкам эфірны час на Беларускім Тэлебачаньні. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сказала сёньня на прэсавай канфэрэнцыі, што выканаць просьбу Караткевіч будзе праблематычна. Расейскі ўрад агучыў намер забараніць «Міжнародным авіялініям Украіны» рабіць палёты ў Расею ў адказ на аналягічныя захады ўкраінскіх уладаў. Намесьнік гендырэктара кампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец не выключае, што пэўная частка пасажыраў пераарыентуецца на Беларусь. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG