Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Давыдзька заявіў пра «юных нацыстаў» і «агентаў Крамля»


На стадыёне ў Львове падчас матчу Беларусь - Украіна ў межах адборачнага этапу Чэмпіянату Эўропы па футболе 2016 году
На стадыёне ў Львове падчас матчу Беларусь - Украіна ў межах адборачнага этапу Чэмпіянату Эўропы па футболе 2016 году

З палітычнымі заявамі на міжнародную тэму выступіў кіраўнік афіцыйнага беларускага тэлебачаньня Генадзь Давыдзька.

Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька ў праграме «Клюб рэдактараў» на канале «Беларусь-1» скрытыкаваў паводзіны беларускіх фанатаў на адборачным матчы чэмпіянату Эўропы паміж Украінай і Беларусьсю.

Генадзь Давыдзька
Генадзь Давыдзька

«Што гэта за братаньні ўкраінскіх і беларускіх фанатаў? Вось тут у „Нашай Ніве“ і „Народнай Волі“ гэтыя ружовыя соплі пра матч у Львове. Што гэта за салідарнасьць беларусаў і супраць каго? Што ім зрабіла Расея?

Мяне зараз цікавіць гэтая маленькая частка людзей. Што гэтыя юныя манкурты маюць супраць Расеі, супраць сёньняшняй расейскай моладзі, супраць культуры расейскай? Што, на нас пруць іх танкі?

Чаму нашу краіну прадстаўляюць юныя нацысты? Куды глядзіць Беларуская фэдэрацыя футболу?» — сказаў Давыдзька.

У той жа перадачы Давыдзька сказаў, што апазыцыя спрабуе дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі, каб Эўразьвяз не прызнаў выбары:

«У гэтай сытуацыі ў Беларусі застанецца адзін вэктар — расейскі. Груба кажучы, апазыцыя як бы штурхае Беларусь у бок Расеі. Атрымліваецца, яны агенты Крамля?» — цытуе Давыдзьку БЕЛТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG