Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Цэнтар-2015» — самыя маштабныя расейскія вучэньні гэтага году


У Цэнтральнай вайсковай акрузе РФ пачаліся самыя маштабныя расейскія вучэньні 2015 году.

Як паведамілі ў прэсавай службе міністэрства абароны Расеі, вучэньні «Цэнтар-2015» стануць завяршальным этапам апэратыўнай і баявой падрыхтоўкі ўзброеных сілаў Расеі і сумесных мерапрыемстваў арміяў дзяржаваў-чальцоў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ).

Усяго ў вучэньнях возьмуць удзел каля 95 тысяч вайскоўцаў, прынамсі 7 тысяч адзінак ўзбраеньня і ваеннай тэхнікі, да 170 самалётаў і 20 караблёў. Мэта вучэньняў «Цэнтар-2015» — адпрацоўка лякалізацыя гіпатэтычнага міжнароднага ўзброенага канфлікту на Цэнтральнаазіяцкім стратэгічным напрамку. У вучэньнях, якія працягнуцца да 20 верасьня, возьмуць удзел вайскоўцы Расеі і Казахстану.

З вясны 2014 году расейская армія правяла ўжо некалькі буйных вучэньняў. Краіны Захаду сур’ёзна занепакоеныя ростам ліку ваенных манэўраў у Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG