Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правы чалавека — сапраўдныя і навязаныя


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:40:59 0:00

Палітолягі, праваабаронцы і кандыдаты ў прэзыдэнт камэнтуюць заявы Аляксандра Лукашэнкі на пленарным пасяджэньні саміту ААН па ўстойлівым разьвіцьці. У сваёй прамове Лукашэнка абвінаваціў заходнія дзяржавы ў злачынствах ў Іраку, Лібіі і Сырыі, а таксама заявіў, што ўлады Беларусі не дазволяць, каб нам навязвалі так званыя правы чалавека і палітызавалі іх. Апошні тыдзень ва ўсясьветных мэдыях часта згадвалася прозьвішча мільярдэра Андрэя Мельнічэнкі, на замову якога зрабілі найбуйнейшую ў сьвеце ветразевую яхту коштам больш за 400 мільёнаў эўра. Наш карэспандэнт раскажа пра 43-гадовага бізнэсоўца, які паходзіць зь Беларусі. У выдавецтве «Кнігазбор» выйшла дэтэктыўная аповесьць Алеся Пашкевіча «Рух». У нашым эфіры пісьменьнік расказвае пра новую кнігу. Музычныя героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка натхніліся песьняй ансамбаля «Крынічанька» з Жыткавіцкага раёну «К нам едзе Лукашэнка» і стварылі сваю ўласную вэрсію. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG