Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін не выключыў пераносу тэрмінаў выкананьня менскіх дамоўленасьцей па ўрэгуляваньні на ўсходзе Ўкраіны і выказаў упэўненасьць у іх безальтэрнатыўнасьці.
«Сёньня самае галоўнае, што спыненыя абстрэлы з боку ўзброеных сіл (Украіны) і гэтак званых добраахвотніцкай батальёнаў па Данбасу», — падкрэсьліў Пуцін, выступаючы перад журналістамі ў Сэвастопалі.
Ён таксама адзначыў неабходнасьць ўстанаўленьня прамога кантакту паміж Кіевам і ўладамі «Данецкай і Луганскай рэспублік», заявіўшы, што ў мінскіх пагадненьнях «наўпрост напісана: і зьмены ў Канстытуцыю, і закон аб мясцовых выбарах павінны быць прыняты па ўзгадненьні з Данбасам. Такога ўзгадненьня не праводзіцца. Гэта ключавая праблема». Акрамя таго, як сказаў Пуцін, неабходна «ўвесьці ў дзеяньне прыняты раней Радай закон аб адмысловым статусе гэтых тэрыторый».
У суботу ўвечары ў Бэрліне адбудуцца перамовы «нармандзкай чацьвёркі» — кіраўнікоў МЗС Нямеччыны, Францыі, Расеі і Ўкраіны — па палітычным ўрэгуляваньні на ўсходзе Ўкраіны.