Каб павярнуць рэкі гісторыі назад,
Каб замяніць словы ў песьнях і колеры на сьцягах,
Каб аднавіць краты на турмах,
Каб абвясьціць герояў ворагамі,
Каб перабяліць злыдняў на праведнікаў,
Каб абвінаваціць верных у здрадзе,
Каб уганараваць чужых як сваіх,
Каб намаляваць цёмных сьветлымі,
Каб сьцерці памяць і ўславіць хлусьню,
Каб назваць плач песьняй, а крык ухвалай,
Каб ганарыцца тым, чаго саромеюцца,
Каб саромецца таго, што шануюць,
Каб аддаць сьвятыні псам,
Трэба проста казаць, што так хоча народ,
І лічыць: народ — гэта я, і так будзе вечна.
Але вечны толькі сьмех з тых, хто так лічыць.
Амін.
(Прадмова да кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты»)
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org