Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барысу Нямцову ў ЗША пасьмяротна прысудзілі Прэмію Свабоды


Барыс Нямцоў
Барыс Нямцоў

Барыс Нямцоў ганараваны ўзнагародай «за жыцьцё, прысьвечанае барацьбе за дэмакратыю, правы чалавека і правасудзьдзе ў Расеі пры Ўладзімеры Пуціне».

Барыс Нямцоў, забіты ў лютым гэтага году, пасьмяротна ўганараваны амэрыканскай Прэміяй Свабоды за 2015 год. Пра гэта паведамляецца ў твітэры Міжнароднага рэспубліканскага інстытута, які штогод уручае гэтую ўзнагароду.

Прэмію Нямцову прысудзілі «за жыцьцё, прысьвечанае барацьбе за дэмакратыю, правы чалавека і правасудзьдзе ў Расеі пры Ўладзімеры Пуціне».

Цырымонія ўручэньня прайшла 9 верасьня ў Вашынгтоне. Прымаючы прэмію ад імя Нямцова, яго сябар, намесьнік старшыні партыі ПАРНАС, Уладзімер Кара-Мурза-малодшы сказаў, што Барыс Нямцоў заўсёды казаў тое, у што верыў, і заўсёды рабіў тое, што казаў. Ён ніколі ня здраджваў сваім прынцыпам, сябрам і ніколі ня ставіў свае інтарэсы вышэй за інтарэсы краіны. На яго думку, Нямцоў быў «лепшым прэзыдэнтам, якога ў Расеі ніколі не было».

Ўручаў Прэмію Свабоды Кара-Мурзе сэнатар Джон Макейн, які зьяўляецца кіраўніком рады дырэктараў Міжнароднага рэспубліканскага інстытута.

Ляўрэатамі ўзнагароды ў гэтым годзе таксама сталі сьпікер палаты прадстаўнікоў кангрэсу ЗША рэспубліканец Джон Бэйнэр і суданскі мэцэнат Мо Ібрагім. Раней прэмію атрымлівалі прэзыдэнт ЗША Рональд Рэйган, лідэр бірманскай апазыцыі Аун Сан Су Чжы, савецкі дысыдэнт Натан Шчаранскі, Папа Ян Павал Другі (пасьмяротна).

У траўні гэтага году Барыс Нямцоў быў пасьмяротна ўганараваны прэміяй Яна Карскага за «сьмеласьць свабоды слова».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG