Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея нарошчвае ваенныя пастаўкі ў Сырыю


У аўторак у аэрапорце Латакіі на міжземнаморскім узьбярэжжы краіны прызямліўся расейскі Ан-124 «Руслан», найбуйнейшы ў сьвеце ваенна-транспартны самалёт
У аўторак у аэрапорце Латакіі на міжземнаморскім узьбярэжжы краіны прызямліўся расейскі Ан-124 «Руслан», найбуйнейшы ў сьвеце ваенна-транспартны самалёт

Прадстаўнікі амэрыканскай адміністрацыі называюць «беспрэцэдэнтным» узровень расейскіх ваенных паставак у Сырыю.

Два расейскія караблі, хутчэй за ўсё, з ваеннымі грузамі на борце ідуць у напрамку да Сырыі, паведамілі ў сераду тэлекампаніі NBC прадстаўнікі Пэнтагону. Крыніцы Foxnews у адміністрацыі Барака Абамы назвалі «беспрэцэдэнтным» узровень ваенных паставак Расеі ў Сырыю. Згодна са зьвесткамі аэрафатаздымкі, у апошні час расейскімі транспартнымі самалётамі былі перакінутыя ў Сырыю каля 50 марскіх пяхотнікаў і бронемашыны.

Паводле амэрыканскіх вайскоўцаў, яны пакуль ня ведаюць, што стаіць за рэзкім ростам актыўнасьці Расеі ў Сырыі. Пытаньні выклікае збудаваньне імправізаванай базы на аэрадроме горада Латакія, дзе каля ста расейскіх вайскоўцаў майструюць зборныя дамы і часовы камандна-дыспэтчарскі пункт.

У сераду прэс-сакратар Белага дома заявіў аб тым, што ЗША глыбока занепакоеныя паведамленьнямі пра зьяўленьне ў Сырыі расейскіх вайскоўцаў і разьмяшчэньне там расейскіх баявых самалётаў. Адміністрацыя Абамы ўважліва сочыць за разьвіцьцём сытуацыі. У той жа дзень дзяржсакратар ЗША Джон Кэры падчас тэлефоннай размовы зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым падкрэсьліў занепакоенасьць адносна таго, што расейскія дзеяньні ў Сырыі могуць прывесьці да далейшага «росту гвалту і нестабільнасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG