Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы менчукоў у нацыянальных строях сабраліся на фольк-фэстывалі «Камяніца»

абноўлена

Фольк-фэстываль «Камяніца» адбыўся 5 верасьня на тэрыторыі Музэю народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо).

Фэстываль распачаўся апоўдні са сьпеваў дзіцячых калектываў і выступаў гурты Altanka, «Стары Ольса» і Vuraj. Пазьней выступілі замежныя госьці «Дримба да Дзига» (Украіна), Trad Attack! (Эстонія), Dzikie Jablka (Польшча).

На другой сцэне выступалі фольк-гурты «Варган», «Гарынь», «Мярэжа», «Страла», «Этна-суполка».

ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТАГАЛЕРЭЮ

У былой царкве каля карчмы сваю этнаграфічную містэрыю «Споведзь пад стрэхамі» паказаў Іван Кірчук.

Спэктакаль «Споведзь пад стрэхамі» Івана Кірчука
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:21 0:00

У межах «Камяніцы» прайшоў кірмаш нацыянальнай культуры, дзе свае вырабы прадставілі шэраг прадпрыемстваў і больш за 50 рамесьнікаў. Можна было набыць упрыгожваньні, сувэніры, адзеньне ў нацыянальным стылі — ад традыцыйных вырабаў да сучасных вышымаек.

Як і летась, міліцыя не прапускала наведнікаў у майках з «Пагоняй». Як распавёў Радыё Свабода адзін з гасьцей Міхась, на ўваходзе на тэрыторыю фэстывалю міліцыя запатрабавала ад яго зьняць майку з «Пагоняй» на ровары, і прыгразіла наступствамі, калі ён адзене яе зноў.

Міліцыя правярае рамесьнікаў
Міліцыя правярае рамесьнікаў

Таксама Радыё Свабода стала сьведкам, калі міліцыянты правяралі вырабы рамесьнікаў на прадмет «забароненай» прадукцыі — «бел-чырвона-белых сьцягоў» ці «Пагоні».

Фольк-фестываль «Камяніца» адбываецца з 2009 года. Грошы ад мерапрыемства дапамагаюць музэю падтрымліваць найбуйнейшую ў Беларусі калекцыю вясковай драўлянай архітэктуры XVIII-XX стагодзьдзяў.

Руся была адной зь вядучых
Руся была адной зь вядучых

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG