Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане ліквідавалі апазыцыйную Камуністычную партыю


Ілюстрацыйнае фота

Рашэньне было прынятае эканамічным судом Алма-Аты паводле пазову міністэрства юстыцыі Казахстану.

Камуністычная партыя Казахстану (КПК) спыніла існаваньне.

Рашэньне прыняў спэцыялізаваны міжраённы эканамічны суд Алма-Аты паводле пазову міністэрства юстыцыі, якое ў часе праверкі дзейнасьці партыі знайшла парушэньні патрабаваньняў заканадаўства.

Такім чынам, у Казахстане на гэты момант засталося восем палітычных партый, тры зь іх прадстаўлены ў парлямэнце краіны, у тым ліку Камуністычная народная партыя камуністаў (КНПК), створаная пасьля расколу кампартыі ў 2004 годзе. Камуністычная партыя Казахстану, якую ўзначальваў Газіз Алдамжараў, лічылася апазыцыйнай.

Упершыню дзейнасьць КПК была прыпыненая судом у кастрычніку 2011 году, пасьля гэтае рашэньне працягвалі некалькі разоў.

Камуністычная партыя Казахстану была зарэгістраваная 27 жніўня 1998 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG