Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 народных прыкмет, калі ў Беларусі чакаць крызісу

абноўлена

фота з сацыяльных сетак
фота з сацыяльных сетак

Досьвед пакаленьняў дапамагаў продкам прадказаць надвор’е ці тэрміны збору ўраджаю. Цяпер даведацца, ці будзе заўтра дождж, можна за хвіліну. Але назіраньні людзей таксама могуць быць карысныя, калі вядзецца пра курс замежных валютаў і эканамічныя праблемы ў постсавецкіх краінах.

Радыё Свабода падабрала 8 паказьнікаў, якія могуць сьведчыць, што заўтра стане горш, чым сёньня.

Чыноўнікі супакойваюць

Паслухаць афіцыйных асобаў і зрабіць наадварот – гэта ўжо ня толькі пра Савецкі саюз.

Гэтая цытата Пятра Пракаповіча ўжо стала легендарнай:

Тады дзейны старшыня Нацбанку запэўніваў, што ня трэба паддавацца на правакацыі і што нават 5-працэнтнай дэвальвацыі ня будзе. Ня трэба нагадваць, што рубель у адносінах да даляра тады згубіў больш за палову вартасьці.

І гэта было б ня так сьмешна, каб было няпраўдай, але Пракаповіч і ў сьнежні 2014-га заявіў, што дэвальвацыі ня будзе. Яна адбылася празь некалькі дзён.

Аўтар Мікіта Недаверкаў
Аўтар Мікіта Недаверкаў

Зрэшты, слухаць можна і першую асобу краіны, у Аляксандра Лукашэнкі рабіць прадказаньні «наадварот» выходзіць часьцей. Ён запэўніваў беларусаў у тым, што дэвальвацыі ня будзе ў канцы 2008 г, а 1-га студзеня беларусы атрымалі падвышэньне курсаў замежных валютаў на 20%, ён жа паўтараў пра стабільнасьць у 2011 і, вядома, верыў і заклікаў верыць у беларускі рубль у сьнежні 2014-га. Усе разы тыя, хто ня слухаў кіраўніка дзяржавы, заставаліся ў выйгрышы.

Дарэчы, гэта ня толькі беларускі падыход.

(с) Ілья Варламаў
(с) Ілья Варламаў

Ды і Назарбаеў умее супакоіць

Чыноўнікі вінавацяць народ


Калі чыноўнікі пачынаюць шукаць вінаватых і гэтымі вінаватымі аказваюцца людзі, значыць, у краіне крызіс і лепш ня будзе. Пачынаецца ўсё з простага «жыць не па сродках». У 2011 тагачасны намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур прамовіў знакавае: «Друщиже, ты живёшь не средствам», у тым жа годзе зь беларусаў кпіў Аляксандар Лукашэнка. Сёлета пра тое, што людзі зарабляюць больш, чым трэба, казаў прэм’ер Кабякоў, а міністар Шчоткіна заклікала працаваць больш. Дарэчы, аказалася, што каб зарабіць на такі дом, як у яе, трэба працаваць ня проста больш, а 184 гады.

Таму, калі кіраўнік дзяржавы ужывае слова «народзец» альбо чыноўнікі заклікаюць жыць па сродках, таксама варта быць гатовым да бяды.

Тэхнічныя працы

Калі ламаюцца сайты крамаў, якія гандлюць замежнай бытавой тэхнікай, альбо нешта ня так з сайтамі банкаў, беларусу варта насьцярожвацца.

І варта памятаць, валютныя карткі адна з тых рэчаў, якая любіць псавацца ў цяжкія для эканомікі дні. Хоць, бывае, што і банкаматы не спраўляюцца нават з выдачай беларускіх рублёў.

Глядзі, што робяць іншыя

Вельмі простая прыкмета – назірайце за іншымі. Калі людзі масава зьбіраюцца каля абменьнікаў, гэта не да дабра. Тое ж самое, калі яны масава пачынаюць набываць лядоўні.

Тут дзейнічае тое ж правіла, як і з тэхнічнымі працамі на сайтах – пакуль старонкі «Пятага элемэнту» абнаўляюцца спэцыялістамі, людзі звычайна спустошваюць паліцы офлайн-крамы.

Скупаць могуць ня толькі бытавую тэхніку. Вось так у цяжкія часы ў Беларусі зьнікае цукар. 30 сэкундаў, дарэчы

Дарэчы, за тым, што робяць людзі, сочыць і кіраўнік дзяржавы. Вось ён кажа пра пяць лядоўняў, і яму робіцца сорамна за беларусаў.


Размовы пра духоўнасьць

Калі галоўная духоўная асоба суседняй краіны кажа пра загробнае жыцьцё і духоўныя каштоўнасьці, а на форумах вашай роднай краіны інтэрнэт-тролі заклікаюць не панікаваць – варта панікаваць.

Таксама варта насьцярожыцца, калі дзяржаўныя каналы гадзінамі распавядаюць пра чупакабру пад Старобінам альбо НЛА пад Лепелем.

Алькагалізацыя

Каб людзі ня думалі пра такія рэчы, як сярэдні заробак, можна пайсьці клясычным шляхам – лібэралізаваць алькагольны рынак.

Але хто ведае, чым гэты скончыцца

Дзіўныя назвы папулярных сайтаў

Калі вы ўсё часьцей бачыце сайт, названы ў гонар старшыні Нацбанку і там адлюстроўваюцца крыху іншыя курсы, чым на сайце Нацбанку, гэта таксама не да дабра. Тое самое можа быць з коштамі на мяса, калі сайт сугучны з прозьвішчам прэм’ера.

Нармалізацыя стасункаў з Захадам і форма Сяргея Міхалка


Калі вы чуеце па ТБ пра ўнікальную беларускую мадэль, якая самадастковая і не патрабуе ніякіх прызнаньняў з боку Эўропы, усё спакойна, рубель заўтра не абваліцца. Затое калі ў навінах кажуць пра неабходнасьць дыялёгу, кіраўнік дзяржавы рэзка робіцца больш гуманным – відаць, у эканоміцы праблемы.

Сяргей Міхалок з кожным новым тэрмінам Лукашэнкі выглядае ўсё лепш і піша больш жорсткія тэксты. А паколькі з кожным новым тэрмінам Лукашэнкі беларускі рубель выглядае ўсё горш, то можна сачыць і за «кубікамі» і словамі Міхалка – чым лепш яго торс і больш жорсткая музыка, тым горш будзе рубель.

Іван Шыла
для Радыё Свабода

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG