Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалевіч заявіў, што сыходзіць з палітыкі


пачакайце

No media source currently available

0:00 0:40:59 0:00

Былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 году Алесь Міхалевіч, які сёньня вярнуўся ў Беларусь пасьля чатырох з паловай гадоў эміграцыі, заявіў, што не зьбіраецца вяртацца ў палітыку і мае намер заняцца праваабарончай дзейнасьцю. Міхалевіч быў затрыманы на мяжы і пасьля адпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе. Былыя палітвязьні і праваабаронцы выказалі павагу да ўчынку Міхалевіча і заявілі, што калі ён усё ж апынецца за кратамі, прызнаюць яго палітвязьнем і будуць дамагацца ягонага вызваленьня. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG