Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея паставіць Беларусі 5 зэнітна-ракетных комплексаў «Тор-М2К»


На міжнародным авіяцыйна-касьмічным салёне МАКС-2015 кампанія «Рособоронэкспорт», якая ўваходзіць у дзяржаўную карпарацыю «Ростех», падпісала кантракт зь Міністэрствам абароны Беларусі на пастаўку пяці баявых машын са складу зэнітнага ракетнага комплексу «Тор-М2К». Пастаўка заплянаваная на 2016 год.

«У 2014–2015 гадах „Рособоронэкспорт“ пачаў актыўнае прасоўваньне колавага і модульнага варыянтаў ЗРК „Тор-М2Э“ — „Тор-М2К“ і „Тор-М2КМ“. Дадзены кантракт — выдатнае пацьверджаньне выніковасьці нашых намаганьняў. Упэўнены, што пастаўка гэтых найноўшых комплексаў сур’ёзна павялічыць магчымасьці сыстэмы СПА Рэспублікі Беларусь і Саюзнай дзяржавы ў цэлым», — адзначыў генэральны дырэктар ААТ «Рособоронэкспорт» Анатоль Ісайкін, які падпісаў кантракт з расейскага боку.

Міжнародны авіяцыйна-касьмічны салён — 2015 праходзіць у Жукоўскім з 25 па 30 жніўня. Чакаецца, што яго наведаюць дэлегацыі больш як 80 краінаў сьвету, а ў самой выставе возьмуць удзел больш за 600 расейскіх арганізацыяў і больш за 150 замежных кампаніяў. Некаторыя краіны ня будуць прадстаўленыя на авіясалёне, у прыватнасьці, Ізраіль і Ўкраіна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG