Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя дала ордэны за прадухіленьне тэракту ў цягніку


Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд сёньня адзначыў Ордэнам Ганаровага легіёну трох амэрыканцаў і аднаго брытанца, якія на мінулым тыдні абяззброілі меркаванага тэрарыста ў цягніку з Амстэрдаму ў Парыж.

«Чалавек вырашыў зьдзейсьніць напад. У яго было дастаткова зброі і боепрыпасаў, каб учыніць сапраўдную бойню, і ён гэта зрабіў бы, калі б вы не абясшкодзілі яго, рызыкуючы ўласным жыцьцём. Ад імя Францыі я хачу падзякаваць вам за тое, што вы зрабілі. Увесь сьвет захапляецца вашай мужнасьцю, вытрымкай і пачуцьцём адказнасьці. Менавіта гэтая салідарнасьць дазволіла вам перамагчы ўзброенага мужчыну голымі рукамі — так, насамрэч голымі рукамі. Ваш гераізм павінен стаць прыкладам і крыніцай натхненьня для ўсіх», — сказаў Алянд падчас цырымоніі ўручэньня ордэнаў.

Найвышэйшую ўзнагароду Францыі атрымалі амэрыканцы Энтані Сэдлэр, Алек Скарлатас і Спэнсэр Стоўн ды брытанец Крыс Норман, якія 21 жніўня ў цягніку каля францускага гораду Арас адабралі аўтамат Калашнікава, пісталет і нож у 26-гадовага мараканца Аюба Эль-Хазані. Мараканец, перад тым як яго абясшкодзілі, здолеў параніць стрэлам аднаго пасажыра і нажом Спэнсэра Стоўна. У цягніку было больш за 550 пасажыраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG