Лінкі ўнівэрсальнага доступу

666 выпускнікоў паедуць вучыцца ў Расею па атэстатах ДНР


Карыкатура Аляксея Кустоўскага.
Карыкатура Аляксея Кустоўскага.

З акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласьці ў расейскія ВНУ паступілі 666 абітурыентаў. Пра гэта паведамляе сайт «Новости Донбасса» са спасылкай на сайт сэпаратыстаў ДАН.

«Нашы абітурыенты паступалі ў ВНУ Расейскай Фэдэрацыі на базе атэстатаў Данецкай Народнай Рэспублікі. Усяго 666 чалавек — гэта паводле стану на 1 жніўня паступілі ў 11 ВНУ РФ», — заявіла «міністарка адукацыі ДНР» Ларыса Палякова.

Паводле яе слоў, большасьць выпускнікоў залічаныя ў Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт імя Баўмана, Паўднёвы фэдэральны ўнівэрсытэт і Данскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт.

Раней кіраўнік Міністэрства адукацыі і навукі Расеі Дзмітрый Ліванаў пацьвердзіў, што расейскі бок гатовы прымаць дакумэнты аб адукацыі ў абітурыентаў з акупіраванай тэрыторыі Данбасу. Падставай для гэтага, паводле яго слоў, зьяўляюцца дамоўленасьці з Украінай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG