Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі палонны просіць Пуціна вярнуць яго назад. Відэа


Маёр расейскай арміі Ўладзімір Старкоў, затрыманы ва Ўкраіне, сьцьвярджае, што ня йшоў забіваць, і просіць Пуціна вярнуць яго назад.

Затрыманы ў Данецкай вобласьці маёр арміі РФ Уладзімір Старкоў папрасіў прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна прызнаць яго кадравым расейскім вайскоўцам і дапамагчы вярнуцца на радзіму. Адпаведнае відэа апублікавала Служба бясьпекі Ўкраіны.

«Я не баявы афіцэр, я папяровы, тылавы афіцэр. Ня ведаю, як у такіх сытуацыях паступаць, але я 19 гадоў усё-ткі праслужыў у расейскім войску, і мяне зараз не прызнаюць, кажуць, што такога не было, такі не служыў. Хоць маюцца калегі, якія могуць пацьвердзіць гэты факт, што разам служылі. Ёсьць камандзіры, якія могуць пацьвердзіць, што я зь імі служыў — дзейсныя камандзіры і ўжо звольненыя, зь якімі да гэтага часу добрыя адносіны», — сказаў Старкоў.


На яго думку, пасылаць на такія «апэрацыі» трэба спэцыяльных людзей. Расейскі маёр таксама сьцьвярджае, што не ішоў на тэрыторыю Ўкраіны кагосьці забіваць, «таму што ведаў: афіцыйна перада мной няма ворагаў, што Ўкраіна нам вайну не аб’яўляла, мы Ўкраіне таксама».

«Прашу ўсё-такі прызнаць, што я сапраўды ваенны і дапамагчы перавесьціся адсюль у Расею», — дадаў ён.

Старкоў быў затрыманы 25 ліпеня на кантрольным пасту «Бярозавае» ў Данецкай вобласьці. Ён знаходзіўся ў аўтамабілі КамАЗ, які вёз боепрыпасы на базу «Аплоту». Як заявілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Украіны, Старкоў адразу ж пасьля затрыманьня заявіў, што зьяўляецца дзеючым расейскім вайскоўцам. У цэлым, паводле ацэнак Старкова, на ўсходзе Ўкраіны знаходзяцца да 3 тыс. расейскіх вайскоўцаў.

На працягу ўсяго канфлікту на Данбасе, які пачаўся вясной 2014 году, Расея адмаўляе ўдзел сваіх вайскоўцаў у ім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG