Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ўводзіць новыя санкцыі супраць Расеі


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Украінскае МЗС накіравала ў кабінэт міністраў чарговы, пяты па ліку, пакет антырасейскіх санкцый. Пра гэта паведаміў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Ўкраіны Павал Клімкін.

Паводле ўкраінскага міністра, абмежавальныя меры зьвязаныя з анэксіяй Расеяй Крыму. Клімкін выказаў прагноз, што «санкцыі супраць Расеі за незаконнае далучэньне Крыму ня здымуць ніколі».

«Ніхто ніколі ня будзе інвэставаць у Крым, ніхто не прыедзе ў Крым <...> Такім чынам, Крым вернецца ва Ўкраіну. І я сьцьвярджаю, што гэта адбудзецца значна раней, чым многія чакаюць» — сказаў міністар.

На думку кіраўніка ўкраінскага МЗС, «рана ці позна» Масква будзе вымушаная сесьці за стол перамоваў з-за эканамічнай сытуацыі, пры якой ніякае нармальнае разьвіцьцё не магчыма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG