Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Залаты дыплём»: ВНУ падымаюць плату за навучаньне


выпускнікі
выпускнікі

З 1 верасьня для першакурсьнікаў зьменіцца плата за вучобу ў параўнаньні зь мінулым годам, паведамляе Мінадукацыі. Кошты павысяцца на 10–15%, на 2–3 мільёны рублёў у год.

Пры прызначэньні аплаты вышэйшыя навучальныя ўстановы і сярэднія спэцыяльныя навучальныя ўстановы будуць глядзець на памер тарыфнай стаўкі першага разраду, устаноўленай для работнікаў бюджэтных арганізацыяў, узровень коштаў і тарыфаў на камунальныя паслугі і паслугі сувязі на 1 ліпеня гэтага году.



Самы дарагі — БДУ

Самымі дарагімі спэцыяльнасьцямі будуць міжнароднае права на факультэце міжнародных адносін БДУ, а таксама правазнаўства і эканамічнае права на юрыдычным факультэце. За год тыя, хто прагне стаць міжнароднікамі і юрыстамі, мусяць выкласьці 24 680 000 рублёў.

кошты навучаньня ў беларускі вну унівэрсытэт цэны вучоба аплаты навучаньне адукацыя інфаграфіка
кошты навучаньня ў беларускі вну унівэрсытэт цэны вучоба аплаты навучаньне адукацыя інфаграфіка



На другім месцы па кошце — спэцыяльнасьць «Дызайн» на факультэце соцыякультурных камунікацыяў, «Усходняя філялёгія» на філялягічным факультэце і «Лінгвакраіназнаўства» і «Міжнародныя адносіны» на факультэце міжнародных адносін — 24 360 000 рублёў.

Трэцяе месца займае эканамічны факультэт, навучаньне на якім каштуе 23 940 000 у год.

Самы бюджэтны варыянт для вочнікаў у БДУ — гэта «Беларуская філялёгія» і «Расейская філялёгія» на філфаку — 17 660 000 у год.


Другое месца па коштах — у БДУІР

У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі вышэйшая адукацыя абыдзецца ў 23 500 000 рублёў у год — на факультэце кампутарных сыстэм і сетак. Гэта самы дарагі факультэт. Таньней за ўсё ў гэтым унівэрсытэце будзе вучыцца на факультэтах кампутарнага праектаваньня, радыётэхнікі і электронікі, а таксама тэлекамунікацыяў.

Навучаньне ў БНТУ будзе каштаваць студэнтам-платнікам ад 18 402 000 рублёў (аўтатрактарны факультэт) да 21 196 000 рублёў у год (архітэктурны факультэт).

Сталічны мэдычны ўнівэрсытэт кошты не падняў, але яны ўсё адно кусаюцца

Ранейшымі засталіся цэны ў Беларускім дзяржаўным мэдычным унівэрсытэце, дзе самы дарагі факультэт — стаматалягічны: яго студэнтам трэба заплаціць 22 980 000 рублёў у год. Найтаньнейшая ў БДМУ спэцыяльнасьць — «мэдыка-прафіляктычная справа»: усяго 18 мільёнаў рублёў.

Пэдагагічныя ВНУ крыху таньнейшыя за тэхнічныя

Першы курс Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту будзе каштаваць 18 460 000 рублёў.

Будучыя пэдагогі за вучобу ў Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце павінны будуць аддаць ад 15 713 600 рублёў (большасьць пэдагагічных спэцыяльнасьцяў) да 17 300 000 рублёў (спэцыяльнасьці, зьвязаныя з музычным або выяўленчым мастацтвам).

Завочнікам жа платнае навучаньне абыдзецца ад 6 мільёнаў у БДЭУ, БДПУ імя М.Танка, МДЛУ да 8 мільёнаў у БДУ.

Вучоба ў рэгіёнах

Вучоба ў Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Пушкіна абыдзецца ад 15,4 да 18 мільёнаў рублёў, у Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце — 14,5–14,8 мільёна рублёў, у Магілёўскім дзяржунівэрсытэце імя Куляшова — ад 13 да 14 мільёнаў, у Гомельскім унівэрсытэце імя Скарыны — 16 147 200 рублёў.

Ня ўсе рэгіянальныя ВНУ яшчэ вызначыліся з коштамі навучаньня.

Дарэчы, кошт навучаньня паводле раней заключаных дамоваў на навучаньне (для студэнтаў II — V курсаў) з 1 верасьня не зьмяняецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG