Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія далучылася да санкцыяў Эўразьвязу адносна Расеі


Пра гэта гаворыцца ў дэклярацыі Эўракамісіі «Аб далучэньні да абмежавальных мераў з-за сытуацыі вакол Крыму і Севастопалю».

У сераду, 29 ліпеня, стала вядома, што да эканамічных санкцыяў Эўразьвязу ў дачыненьні да Расеі, якія былі працягнутыя, далучыліся яшчэ шэсьць краінаў: Чарнагорыя, Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія, Украіна і Грузія.

«Краіны-кандыдаты Чарнагорыя і Альбанія, а таксама чальцы Эўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн і Нарвэгія, чальцы Эўрапейскай эканамічнай зоны, а таксама Ўкраіна і Грузія далучаюцца да гэтай заявы», — гаворыцца ў паведамленьні.

Рада Эўразьвязу 22 чэрвеня працягнула да 31 студзеня 2016 году эканамічныя санкцыі ЭЗ супраць Расеі, якія былі ўведзеныя «ў адказ на дэстабілізуючую ролю РФ ва ўсходняй Украіне».

Абмежавальныя меры былі ўведзеныя ў ліпені 2014 году і ўзмоцненыя ў верасьні 2014 году. Яны тычацца адносінаў ЭЗ з Расеяй у фінансавай, энэргетычнай, абароннай галінах, а таксама ў сфэры гандлю таварамі двайнога прызначэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG