Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі ствараюць «ідэалягічна правільны» мэдыяхолдынг


Заснавальнік фонду «Федерация» Ўладзімер Кісялёў і старшыня рады дырэктараў «Русской медиагруппы» Вольга Плаксіна прапанавалі стварыць у Расеі патрыятычны музычны мэдыяхолдынг, які забясьпечыць «творча-музычны рэсурс для ідэалягічных задачаў, якія стаяць перад кіраўніцтвам краіны ў працы з электаратам».

Адпаведны ліст Кісялёў і Плаксіна накіравалі на імя прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна, паведамляе газэта «Ведомости».

Мэдыяхолдынг плянуюць стварыць на базе дзяржаўнага прадпрыемства «Госконцерт». Галоўнымі партнэрамі праекту могуць стаць «Русское радио», DFM, радыё Maximum, «Хит FM», а таксама музычныя тэлеканалы RU.TV, «Муз. ТВ», Bridge TV і RuSong.

Кісялёў і Плаксіна заяўляюць у лісьце, што холдынг павінен стаць «інкубатарам айчынных супэрзорак». Па іх словах, зьнешнепалітычная сытуацыя не дазваляе рабіць стаўку на замежных артыстаў і таму «пад рукой» павінны быць уласныя, «ідэалягічна правільна настроеныя куміры мільёнаў».

У канцы чэрвеня паведамлялася, што падкантрольны міністэрству культуры «Госконцерт» мае намер купіць увесь пакет акцый «Русской медиагруппы». Чакаецца, што сума дамовы складзе 120 мільёнаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG