Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін хоча ў Міжземнае мора і Арктыку


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін зацьвердзіў новую Марскую дактрыну Расеі.

Як паведаміў віцэ-прэм’ер Расеі Дзьмітры Рагозін, прычынай прыняцьця новай дактрыны стала «зьмена міжнароднай палітычнай сытуацыі».

Рагозін заявіў, што папраўкі таксама абумоўленыя неабходнасьцю аднаўленьня расейскай прысутнасьці ў Міжземным моры. Такая неабходнасьць нібыта паўстала пасля далучэньня да Расеі ўкраінскага Крыму.


Асаблівая ўвага ў дакумэнце нададзеная Атлянтычнаму кірунку — з-за "пашырэньня НАТО на ўсход і стварэньня інфраструктуры Паўночнаатлянтычнага альянсу побач з расейскімі межамі«,— паведаміў Рагозін. Ён заявіў, што дакумэнт таксама прадугледжвае стварэньне ў Расеі атамнага ледакольнага флёту для асваеньня Арктыкі. Ён адзначыў, што першыя ледаколы вялікай магутнасці павінны зьявіцца ў 2017-2020 гадах.

Прынятая ў 2011 годзе Марская дактрына тычыцца ваенна-марской дзейнасьці Расеі, кантролю за марскім транспартам, марской навукі, асваеньня і здабычы карысных выкапняў. Новую рэдакцыю дакумэнта Пуцін зацвердзіў на нарадзе ў Балтыйску, куды ён прыбыў у рамках сьвяткавання Дня Ваенна-Марскога флоту Расеі. У гэты ж дзень у акупаваным Сэвастопалі адбыўся інцыдэнт з ракетай, якая была выпушчаная са старажавога карабля «Ладный» і распалася на часткі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG