Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 ліпеня: Чацьвёртая гадавіна тэракту ў Нарвэгіі


Над ракой Арэсай. Любань, Менская вобласьць. Аўтар: Натальля Сарагавец
Над ракой Арэсай. Любань, Менская вобласьць. Аўтар: Натальля Сарагавец

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Менск, прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная адкрыцьцю рэстарану Burger King. Месца правядзеньня — рэстаран Burger King (пр-т Прытыцкага, 154) Час правядзеньня: 12.00 — 13.30.

У кантакт-цэнтры Менгарвыканкаму з 10.00 да 13.00 пройдзе тэматычны дзень інфармаваньня насельніцтва «Аб стварэньні безбар’ернага асяродзьдзя па месцы жыхарства грамадзянаў з абмежаванымі магчымасьцямі».

У гісторыі

1099 — створана Ерусалімскае каралеўства, заснаванае кіраўнікамі Першага крыжовага паходу пасьля здабыцьця хрысьціянскімі ваярамі Ерусаліму. Гэтая фэадальная дзяржава была ліквідаваная мусульманамі пад канец ХІІІ стагодзьдзя.

1807 — на польскіх землях, вызваленых ад Прусіі, Напалеон стварыў Герцагства Варшаўскае.

1918 — сфармаваны Урад БНР на чале зь Янкам Серадой. У адрозьненьне ад іншых кіраўнікоў БНР Серада не пакінуў Беларусі. У 1930 быў арыштаваны паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў «Саюзе вызваленьня Беларусі» і сасланы ў Яраслаўль тэрмінам на пяць гадоў. У 1941 годзе яму быў вынесены паўторны прысуд —10 гадоў пазбаўленьня волі. Янка Серада памёр у 1943 годзе ў нявысьветленых абставінах.

1944 — створаны напярэдадні ў Холме каля Любліну Польскі камітэт нацыянальнага вызваленьня выдаў Маніфэст да польскага народу, у якім сфармуляваў праграму пабудовы народна-дэмакратычнай Польшчы. Праз чатыры дні ўрад СССР падпісаў пагадненьне з Камітэтам, прызнаючы яго ўладай на вызваленай ад гітлераўцаў польскай тэрыторыі. Пад канец 1944 году Камітэт быў ператвораны ў Часовы ўрад. У камуністычны пэрыяд дата 22 ліпеня адзначалася як Сьвята незалежнасьці краіны.

1944 — заснаваны Міжнародны валютны фонд.

1994 — Міхаіл Чыгір прызначаны прэм’ер-міністрам Беларусі. Чыгір стаў кіраўніком ураду пасьля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах. Працаваў на гэтай пасадзе да лістапада 1996 году, калі напярэдадні канстытуцыйнага рэфэрэндуму гучна сышоў у адстаўку.

1997 — карэспандэнт расейскага тэлеканалу ОРТ Павал Шарамет і апэратар Дзьмітры Завадзкі арыштаваныя ўладамі Беларусі з нагоды парушэньня беларуска-літоўскай мяжы.

2011 — у Нарвэгіі Андэрс Брэйвік зрабіў два тэрарыстычныя напады, забіўшы 87 чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся

1822 — Грэгар Ёган Мэндэль, адзін з заснавальнікаў генэтыкі.

1887 — Януш Корчак, польскі пэдагог, пісьменьнік, лекар і грамадзкі дзеяч. У нацысцкім канцлягеры Трэблінка ён адмовіўся ад прапанаванай свабоды, застаўся са сваімі выхаванцамі і прыняў зь імі сьмерць у газавай камэры.

1887 — Густаў Людвіг Герц, нямецкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы.

1916 — Уладзімер Юрэвіч, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца.

1919 — Міхаіл Булахаў, беларускі мовазнаўца. Аўтар больш за 300 працаў па расейскай, беларускай і іншых славянскіх мовах і па лінгвістычнай тэорыі. Дасьледаваў праблемы сучаснай беларускай мовы, гісторыю беларускай мовы і яе ўзаемадзеяньне зь іншымі славянскімі мовамі.

1936 — Вячаслаў Чамярыцкі, беларускі літаратуразнаўца

Цытата

Дзяцей няма, ёсьць людзі.

Януш Корчак

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG