Лінкі ўнівэрсальнага доступу

21 ліпеня ў Менску зноў зьбярэцца кантактная група па сытуацыі ва Ўкраіне


Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў
Сытуацыя ў зоне баявых дзеяньняў

Чарговае пасяджэньне трохбаковай кантактнай групы (Украіна — АБСЭ — Расея) па ўрэгуляваньні сытуацыі на паўднёвым усходзе Ўкраіны пройдзе ў Менску 21 ліпеня.

Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку Дар’я Оліфэр— прэс-сакратар украінскага прадстаўніка на перамовах Леаніда Кучмы.

Паводле Оліфэр, пасяджэньне павінна пачацца а 16 гадзіне. У парадак дня ўключаны вынікі сустрэч працоўных падгрупаў па бясьпецы, гуманітарных, палітычных і эканамічных пытаньнях.

У пасяджэньні возьме ўдзел дзейны старшыня АБСЭ, першы намесьнік прэм’ер-міністра — міністар замежных спраў Рэспублікі Сэрбія Івіца Дачыч.

Адным з асноўных пытаньняў, якія абмяркуе кантактная група, стане адвод узбраеньняў калібрам менш за 100 мм, паведаміў прадстаўнік самаабвешчанай «ЛНР» Уладзіслаў Дэйнэга. Пры гэтым сэпаратысты заяўляюць пра аднабаковы адвод узбраеньняў, які нібыта адбыўся 19 ліпеня.

«Ёсьць новыя абставіны, у прыватнасьці, аднабаковы адвод узбраеньняў да 100 мм, які мы цалкам завяршылі. Мы спадзяёмся, што наш адвод стане сур’ёзным аргумэнтам для таго, каб паспрабаваць вярнуць Украіну ў кантэкст мірнага працэсу», — цытуе Дэйнэгу Луганскі інфармацыйны цэнтар.

Падчас візыту ў Менск Івіца Дачыч плянуе правесьці таксама перамовы зь беларускім бокам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG