Дзейны старшыя АБСЭ, першы намесьнік прэм’ер-міністра — міністар замежных спраў Рэспублікі Сэрбія Івіца Дачыч наведае Менск 21 ліпеня.
«Я вырашыў 21 ліпеня асабіста ўзяць удзел у паседжаньні трохбаковай кантактнай групы», — сказаў Івіца Дачыч на брыфінгу ў Кіеве ў пятніцу.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі таксама пацьвердзіў інфармацыю пра прыезд у Менск старшыні АБСЭ:
«Падчас візыту плянуюцца перамовы спадара Дачыча зь беларускім бокам, а таксама ўдзел у сустрэчы трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне».