Да чаго прывядуць амэрыканскія санкцыі
У праграме: Беларускі банк «БелВЭБ» — трапіў у дадатковы санкцыйны сьпіс Міністэрства фінансаў ЗША. Так сталася таму, што больш за 50 працэнтаў ягоных акцыяў належыць расейскаму «Внешэкономбанку», які падпаў пад амэрыканскія санкцыі за расейскую агрэсію супраць Украіны і анэксію Крыму яшчэ раней. Санкцыі прадугледжваюць блякаваньне ўласнасьці і забарону практычна ўсіх прамых або ўскосных зьдзелак (у тым ліку фінансавых і гандлёвых) на тэрыторыі ЗША. Суды ў Беларусі адкінулі скаргі апазыцыі на неўключэньне яе прадстаўнікоў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі. На думку прадстаўнікоў палітычных партыяў, улады баяцца, што мэханізм перамогі галоўнага кандыдата выйдзе на паверхню. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.